Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш След

І гледзячы на свет нявіннымі вачыма,
Мы зла не ведаем, ні крыўд, ні змен.
Мы гэты свет, парой, не разумеем самі,
Але ён моцна праўду прынясе ў замен.

Гады праходзяць, а жыццё нясецца,
Як хуткі той цягнік, скрозь снег.
І гэты час, нажаль, ужо не прачнецца,
Бывай дзяцінства! Так, сталее чалавек.

І да канца жыцця нашага зямнога,
Мы будзем вывучаць сябе і белы свет,
Капацца ў сутнасці ўсяго жывога,
Дый спрабаваць пакінуць моцны след!


Верш След - Яўген Герасіменка