Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі цьвілі сады маёй радзімы

Калі цьвілі сады маёй радзімы,
А цьвет іх быў як аганькі,
Калі на ранку клёкат мне бусьліны
Даносіў ветрык шапаткі,
Калі вясною дыхала пустэча,
Зімы пазбавіўшыся сну,
Калі любоўю душаў халадэча
Зазьзяла ў сонечным вянцу –
Тады жыў я, тады было мне добра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі цьвілі сады маёй радзімы - Яўген Бартніцкі