Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось і новы закончыўся год

Вось і новы закончыўся год
Перапалкай тваіх дэпутатаў
I тваёй перапалкай, народ,
У бясконцых, бясплодных дэбатах.

Колькі злосці і колькі гразі
Абляпіла нам сэрцы і душы,
Быццам гною ў жытло наняслі,
Быццам кінулі ў вочы анучай.

Колькі ж трэба гадоў і ахвяр,
Колькі ж трэба яшчэ напаскудзіць,
Каб святлом апраменіўся твар,
Каб душой напаўняліся грудзі?


Верш Вось і новы закончыўся год - Янусь Малец