Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вочы і вочкі

Бываюць дзівосныя вочы,
Шырокія, смелыя, светлыя.
Яны нават цёмнаю ноччу
Сваёй чысцінёю прыкметныя.
Бываюць з цяплом і з пяшчотай,
А то – заўсміхаюцца весела:
I шчыра, адкрыта, не ўпотай –
Глядзяць на людзей яны ветліва.

Бываюць не вочы, а вочкі.
Лісліва між вейкамі бегаюць,
Агеньчыкаў злосных шматочкі
Са зрэнак каварна высвечваюць.
I з вочак такіх вось фрывольных,
Скажу, нават сцвердзіць асмелюся:
Паскудствы, нахабства і войны
Па нашай планеце разнесліся.


Верш Вочы і вочкі - Янусь Малец