Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не праспі

Спі, дзяўчына, покуль сонца
Не зайграла над хацінай;
А як сонца на аконца
Бліскі кіне – ўстань, дзяўчына!

Ўстань, зніміся, схамяніся,
Ўмыйся сочнаю расою,
Сэрцам к сонцу прытуліся,
Ветру дай гуляць з касою!

Ў сонцы віся далей, вышай, –
Паланей, красуй дзянінай,
Не пужаючыся крыжа,
Сонцу роўная дзяўчына!

Заіскрыся кветкай белай
На зялёнай сенажаці;
Кінь патолю думцы смелай,
Пасмы радасці снаваці…

Негаданай песняй-казкай
Разыграецца часіна…
З сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай
Не праспі вясны, дзяўчына!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не праспі - Янка Купала