Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У дуброве

Лес гаротны маўкліва стаіць.
Ад дажджу засмуглелася даль.
Ліст збуцвелы ў нагах шаргаціць.
І паветра – зусім не крышталь.

Мокнуць дрэвы, карункавасць крон
Упрыгожыла шэрань нябёс…
Глуха, ціха, было як здавён,
І дажджынкі, як пацеркі слёз.


Верш У дуброве - Ядвіга Рай