Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звычайнае, бесклапотнае, ідэальнае

Я падыду да цябе,
А ты-
Апрануты лепшай камізэлькай
Накінуўшы звыклую маску
Сваёй непахіснасці,
Нібыта герой маёй рэчаіснасці
Дорыш чарговападманную ласку.
Запытаю ў тваёй, не маёй, свядомасці:
“жадаеш, распавяду пра каханне?
Маё. Пакуль сапраўднае,
Не сапсаванае цэнзам
Гэтак ЗВЫЧАЙНАЕ,
Нібы жаданне паленца.
Аднабаковае-без адказу,
Бясконцаімгненна адразу
Пакутуе ды разам з тым,
Свеціцца чарговай ілюзіяй – дотыкам.

Жадаеш, я растлумачу
Што азначае КАХАЦЬ БЕСКЛАПОТНА?-
Жыць у адзін момант,
Не ўлічваць, што дзесьці работа
Пісьмова не выканана
Вісіць па-над толлю
А словы: “Кахаю я Волю”
чуць у ва сне

Яно ў мяне ІДЭАЛЬНАЕ-
Не ўлічваю тое,
Што існуе толькі ў марах.
Затое бачу як ходзім У парах.
Я збудавала адна
Пругкасць адносін,
Траекторыя нашых пачуццяў,
Якія лічацца толькі на восем
Секунд. А потым зняменне,
Пустэчча ў маёй галаве.
Ну, як табе, сны наяве?

Наўрад ты што зразумееш,
Мой позірк крыху сумеўся,
Насупраць – ужо няма сэнсу
Працягваць далей.
А ўвогуле,
Я задаволена

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Звычайнае, бесклапотнае, ідэальнае - Вольга Турмовіч