Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тыдзень кахання

Тыдзень кахання
І год адзіноты…
Спазненне, растанне,
Сумлення згрызоты.
Кавалачак шчасця
У кабак з атрутай
Укінуць і піць,
Застагнаць ад пакуты…
І стане так лёгка,
І стане звычайна,
І сэрца не будзе
Так біцца адчайна.
Спакойна і роўна,
Павольна і ціха,
Жыццё пацячэ
Без дабра і без ліха.


Верш Тыдзень кахання - Вольга Ласаева