Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Варажбітка-ноч

Цемра зноў спускаецца на мой парог,
ставіць боты чорныя ля збітых ног.
Горад спіць. Паснулі птушкі й месяц лёг,
звесіў у моры зорным залацісты рог.

Кава спіць у кубку на вакне, ды
я не сплю, я бачу хіжыя сляды.

Пакажы скарбонку жыцця-лёсу, ноч!
Злыя думкі ў дзюбах гругановых прэч.

Ты прыйдзі, прыйдзі, сівая ноч.
Варажбітка-ноч з калодаю карт.

Прыйдзі да мяне, чароўная ноч.
Садзіся за стол і паваражы:
піковы кароль. Яна – дама трэф.
Жыццё – драма-блеф ці чыйсьці пароль?
Нямы крык…

Рэха плача з змучанай душы маёй…
Цёмра прыбірае нежывы пакой…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Варажбітка-ноч - Вольга Бялова