Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі выпіша лёс мне мандат

Калі выпіша лёс мне мандат,
Як было ўжо не раз, на чужыну,
Бумерангам вярнуся назад
Да цябе, дарагая Айчына.

Бо без гэтай бацькоўскай зямлі
Мне заўжды і цяжка, і дрэнна…
Калі сэрца аб нечым баліць,
Значыць, б’ецца яно недарэмна.


Верш Калі выпіша лёс мне мандат - Віктар Трусевіч