Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО
(19.03.1921-29.07.2004)
Ты знайшоў залатую жылу-
Гэта наш беларускі шлях,
На якім у траве магілы
І вуголле ў крыві й слязах.
Значыць тут мы жылі спрадвеку,
Значыць тут нам і далей жыць
І цячы ў акіяны рэкам,
Нашым рэкам не знаць мяжы.
І Еўропа ні недзе ў далі,
А яна ёсць і будзе тут.
Мы стагоддзі яе шукалі
Ледзь не трацячы родны кут.
І мінулася ўсё, не зніклі
Нашы мова, палацы, кроў.
“Адкажы каго любіш?!”-крыкні
І пачуеш нязменна зноў:
“Я люблю Беларусь!” І ў сэрцах
Словам гэтым заўсёды жыць,
Бо аб іх, як аб сцены, б’ецца
І вятрыска, і меч чужы.
І табе болей тут не трэба
Анічога, чым родны край,
Над якім залатое неба,
Дзе шлях Млечны, як шлях у рай.
Ты аддаў залатую жылу
Беларусам, што будуць жыць
У краіне, дзе ў кветках магілы
І стаяць на магілах крыжы…
25.27.10.2008
Ещё вершы:
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (13.10.1888-15.08.1954) Па Беларусі ў світцы белай, У пыле зорак і дарог Ідзе, задумны, пасівелы, Вандроўнік-мудрых фарбаў Бог. Чароўны кій вядзе […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДЫЛЫ (14.04.1880-07.04.1937) Ад родных слоў, ад родных ветлых хатаў, За тое, што ты любіш родны край, Завезлі, як ваўка, цябе ў […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ВАРОНКІ (17.04.1891-4.06.1952) Ад беларускіх ніў, ад роднай хаты З’язджаеш у Амерыку і ты, Але не для таго, каб стаць багатым, Каб […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (29.09.1823–15.09.1862) Там, дзе кветкі цвілі, сёння-пырнік, Сёння пырнік, а заўтра-крыжы. І тутэйшай зямлі сумны лірнік Думу думае-як тут жыць?- І […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА (1800-1875) Ты тут нарадзіўся і ты ўжо тутэйшы, Як гэтае неба, як гэта зямля, Дзе кужаль бялее, чарнее ралля. І […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- БАЛАДА ЦІТУСА ДАЛЕЎСКАГА (13.05.1840-11.01.1864) Не баішся нічога, і нават памерці Не баішся– абрыдзелі цені-віжы, І штодня ў тваім плача зажураным сэрцы Родны край, […]...
- БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА (16 стагоддзе) Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца Царкоўнікі, якім асвета – зло, А не жывое Божае святло, Якому быць […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА (19.10.1890-24.04.1910) Змяёй сціскае горла адзінота І кожны дзень усё мацней, мацней І так, што жыць на свеце не ахвота Сярод […]...
- БАЛАДА ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА (1790-12.03.1851) Зноў дождж ідзе змываючы сцяжыны, Якімі нам вяртацца ў родны свет, Дзе беларусы ёсць, а ў іх Айчына– Як […]...
- БАЛАДА ФЛЯРЫЯНА ДАНОЎСКАГА (1834-6.03.1903) У чаўне па Нарачы плывеш, Як па небе, у якім святло, Як вада, якой не ведаць меж, Ды не […]...
- БАЛАДА ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (17.08.1559 – 6.05.1586) Слуцкае Евангелле напісана табой, І дачка ў цябе расце і вырасце святой Соф’яй Слуцкай, пра якую будзе […]...
- БАЛАДА ІГНАТА ДВАРЧАНІНА (08.06.1895-08.12.1937) Пакуль ёсць школы-мова не загіне І родны край не згубіцца ў снягах, А будзе незалежнаю краінай, Дзе кожны ўспомніць […]...
- БАЛАДА АДАМА ГУРЫНОВІЧА (13.01.1869-23.01.1894) На могілках не адшукаць магілы, Ды й могілак саміх не адшукаць. Каля дарогі крыж стаяў пахілы, Няма дарогі, быльнягі […]...
- БАЛАДА СЫМОНА КАНАРСКАГА (17.03.1808-11.03.1839) Сонца сакавіцкае крывава З вечаровых выплыла снягоў. Ранішняя Вільня пахне кавай, Як паненка, што ідзе дамоў З вечарынкі, што […]...
- БАЛАДА ЯКУБА КОЛАСА (3.11.1882-13.08.1956) …Іду ізноў на пляц Якуба Коласа Да постаці паэтавай, да голаса, Які мне чуецца ў бярозавым лісці. Да Коласа, […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА (20.11.1901-29.10.1937) …А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы І верыў, што здзейсняцца мары твае У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа […]...
- БАЛАДА ЭЛІЗЫ АЖЭШКІ (06.06.1841-1910) Магілы паўстанцаў травой заплываюць І Нёман не спіць між сівых берагоў, Дзе сумныя людзі тутэйшага краю У сэрцах хаваюць […]...
- БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА (18.08.1891-1939) Еўропу снегам замятае Нееўрапейская зіма. Тваю душу ў кулак сціскае Сырая польская турма, Па-за якою скрыпка грае, Як у […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА (14.02.1937-23.08.1987) Як сонца ў ранні напаўняе неба, Ты ў вершы кроў пераліваў сваю. Але каму сягоння гэта трэба? Не ведаў […]...
- БАЛАДА АДАМА СТАНКЕВІЧА (24.12.1891–29.12.1949) Як канваір, мяцеліца збівае з ног І замятае, як агонь, крывавы след. І чорная тайга з дарогай на той […]...
- Буду жыць Я чую, бачу і люблю, А гэта значыць, што жыву… І ў маім сэрцы свет гарыць, А гэта значыць буду […]...
- БАЛАДА ФЛАРЫЯНА ЖДАНОВІЧА (28.10.1884-22.10.1937) Выходзіш на сцэну, як на эшафот, І роднае слова, як зерне ў раллю, Ты сееш у сэрцы, каб заўтра […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА (9.03.1883–3.03.1944) У Вільні ёсць твая магіла, Але-у ёй цябе няма. Айчына, дзе дзіця згубіла?.. …Зноў вінаватая зіма, Вайны пажар і […]...
- БАЛАДА РЫГОРА СЕМАШКЕВІЧА (12.09.1945-11.06.1982) Паэты адыходзяць маладымі Не для таго, каб мы ў цыгарным дыме За пляшкаю самотнага віна Пра іх забытыя магілы […]...
- БАЛАДА САЛАМОНА РЫСІНСКАГА (1560 (?)-13.11. 1625) Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт. Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет, У якім беларус мае […]...
- БАЛАДА МІНДОЎГА (1195-1263) …Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы І вестка, што не будзе болей тут вайны, Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць […]...
- БАЛАДА ЦІШКІ ГАРТНАГА (23.10.1887–11.04.1937) Усё ў былым– і слава, і пашана І ўжо дарогі больш няма назад. Ды выбар ёсць яшчэ– быць расстраляным […]...
- БАЛАДА ІААХІМА ХРАПТОВІЧА (4.02.1729-4.03.1812) Багацце можна ў карты прагуляць, Прапіць, спаліць і з’ехаць у замежжа, Каб прывіднае шчасце там шукаць, А не ў […]...
- БАЛАДА ВІНЦЭСЯ КАРАТЫНСКАГА (15.06.1831–7.02.1891) Ноч над роднай старонкай царуе, І ты ў чорнай святліцы нікога І ні прымеш і не пачастуеш, Бо ў […]...
- БАЛАДА ПЯТРА КОНЮХА (8.03.1910-14.07.1994) …Па мястэчку Турэц ты ідзеш малады І гармонік з табой пяе на ўсе лады. І мястэчку да ранку цяпер […]...
- БАЛАДА ЯНКІ ШУТОВІЧА (24.01.1904–9.12.1973) У Віленскай карціннай галерэі Ты сціплы беларускі вартаўнік. І сэрца, і душу мастацтвам грэеш, Не забываеш маладыя дні, Дзе […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА (3.09.1927-26.01.1994) Не думаць пра сябе нідзе, ніколі І роднае нікому не аддаць. Айчына ёсць, калі ў яе ёсць воля, Нібыта […]...
- БАЛАДА ТАМАША ЗАНА (21.12.1796-19.07.1855) Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе, І ты зноў прачынаешся ў слязах Не ад таго, што сумна ці ты ў […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА (15.05.1882-28.09.1937) Вандроўны тэатр не па свеце вандруе, А толькі з самотнай душы– да душы І ў душах, нібыта ў палацах, […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЦЯПІНСКАГА (1530-я-1599 або 1600) Евангелле на мове роднай у руках Трымаеш, як цагліну, што ў падмурак ляжа Айчыны Храма, што не […]...
- БАЛАДА СТАНІСЛАВА БУЛАК-БАЛАХОВІЧА (10.02.1883-10.05.1940) Беларускага войска конніца І сваім, і чужынцам помніцца. Кроў пралітая не змываецца, Ды з крыві выплывае раніца, Наша раніца, […]...