Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ВОЛІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

(2.02.1838-22.03.1864)

Беларусь-не царам
маскоўскім,
Беларусь-не варшаўскім
панам!
Алесь Дудар

Што выбраць: волю ці няволю?-
Хутчэй для здрадніка пытанне.
У змагара ліхая доля,
Са смерцю вольнае каханне.

Чужынцам крыўская пагоня
Спакойна на дае ўладарыць,
Таму й пяюць хвалу кароне
І нішчаць вольныя штандары.

А хто чужы? Хто здрадзіў волі,
Сваю зямлю прадаў за словы.
А хто свае? Хто ў ратным полі
За Край паклаў свае галовы.

І хай разгромлена паўстанне,
І хай панішчаны штандары,
Але не можа быць пытання:
Каму Айчынаю ўладарыць?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ВОЛІ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА - Віктар Шніп