Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пойце ўголас, вечары

Пойце ўголас, вечары,
Твар казычце сьпелым вецьцем.
Не ставала нам пары,
Калі скокі пад павецьцю.

Кроплі ўгоман–мокры жарт,
Ўкруг хвастатыя сабакі.
У сэрцы вогнішча-пажар,
Не патушыш небараку.

Куркі, коткі, катухі,
Вас спагада акрыяла.
Акружыліся куткі,
Калі сонца засьпявала.

Кохча тлумам верая,
Расчыняйцесь, брамы, шырай.
Стрэньце бусла, салаўя,–
Не патрэбна болей ў вырай.

У пралескавым страю
Загула вясна-сяброўка.
Жыцьце дыхае ўгару,
Не сканчаецца вандроўка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пойце ўголас, вечары - Ветразь
«