Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прачнуцца – і з вамі сустрэцца

Прачнуцца – і з вамі сустрэцца.
З усмешкаю вашых вачэй.
І сэрца ля вашага сэрца,
І плечы – ля вашых плячэй.
І думкі адны, і жаданні,
І мы ва ўсім свеце адны…
Якое цяжкое чаканне
І… аднастайныя сны.


Верш Прачнуцца – і з вамі сустрэцца - Вера Буланда