Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І ТУФЛІКІ ПАКІНУЦЬ ЛЯ ПАСЦЕЛІ

Х. В.

Я не знаходжу слоў, каб растлумачыць
Пачуццяў набягаючую хвалю:
Адмовіць, пачакаць ці то аддзячыць
І рызыкнуць, з’явіўшыся на балі –
Каб і пасля дванаццаці застацца,
І туфлікі пакінуць ля пасцелі,
Салодка спаць, з усмешкай абуджацца,
І чуць сябе сапраўднай каралевай.


Верш І ТУФЛІКІ ПАКІНУЦЬ ЛЯ ПАСЦЕЛІ - Вера Буланда