Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ планета не астыла

Яшчэ плывуць ракою крыгі,
Ледзь-ледзь праталіна відна, –
Паволі раскрывае кнігу,
Да нас прыходзячы, вясна.

I ёй, закрыўшы кнігу сцюжы,
Сваю ўдалося разгарнуць,
I купінкі сям-там на лузе,
Як тыя літары, ўстаюць.

Пасля ж нясцерпнымі рукамі
Перагарне раздзел які –
Глядзіш, вакол перад вачамі
Зазелянеюцца радкі.

Яны становяцца ў калоны
I кожны дзень імкнуцца ўвыш,
А кніга ўся – пажар зялёны,
Здаецца, сам увесь згарыш!


Верш Яшчэ планета не астыла - Васіль Зуёнак