Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзеці сонца, вады і зямлі

Дзеці сонца, вады і зямлі…
Што мы ў спадчыну ваша ўзялі:
Цеплыню, каб усіх абагрэць?
Глыбіню, каб душой не мялець?
Хлебадайнасць, каб шчодрымі быць
I галодных усіх накарміць?..
Дзеці сонца, вады і зямлі…
Вашы мы, а да вас ці дайшлі?..


Верш Дзеці сонца, вады і зямлі - Васіль Зуёнак