Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ласка і дзеці

– Памажыце, ну, хоць трошкі!
Я ў пянёк ушчаміў ножку.
Калі ласка, калі ласка! –
Просіць міла звярок ласка.
Просьбу-кліч пачулі дзеткі,
Што на ўзлеску рвалі кветкі.
– Пацярпі яшчэ хоць трошкі –
Будзе вольнай твая ножка!
Дзеткі ўсё зрабілі ўмела.
– Зноў ты, ласка, можаш смела
Станавіцца гэтай ножкай.
– Дзякуй, дзеткі! На дарожку
Вось вам крышачку сунічак,
Сакавітых грушак-дзічак.
І прыходзьце проста ў госці!
Ах, мае вы ягамосці!
– Час канікулаў надыдзе –
І мы прыйдзем, ласка, прыйдзем!
А цяпер – пара дахаты:
Нас чакаюць мамы, таты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ласка і дзеці - Васіль Рагаўцоў