Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Далёкае і такое блізкае

Далёкае і такое блізкае…
Блізкае, а такое чужое…
Шчымліва рыпіць калыскаю,
паглядам-маланкай бліскае,
сцінае мяне тугою
блізкае мне і далёкае.
А сэрца трывожна ёкае:
далё-ё-кае, далё-ё-кае…
Галёкае,
як рэха
адзінокае.


Верш ***Далёкае і такое блізкае - Васіль Рагаўцоў