Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЫГЫ

Я да начальніка ўстановы
Па справах гандлю завітаў.
-Дзень добры!-ветліва прамовіў,
А ён: “Ыгы”- прамармытаў.

– Чаму так дорага,- пытаю,-
У крамах прадаюць плады?
Чаму іх танна так прымаюць –
За кошт бутэлечкі вады.

– Так… дорага – патрэбны грошы!
Патрэбна ж мне зарплату мець,
Бо не такі я ўжо харошы,
Каб дарма мог я тут сядзець.

Аднекваў просьбы і пытанні:
– “Никак. Не знаю. Не могу.”
– Бывай!- сказаў я на развітанне,
А ён прамармытаў: “Ыгы”.

Дарэчы, тут сказаць павінен:
Бюракратычнае “ыгы”
Я чуў сям-там у медыцыне
і “в учреждениях других”.

1991

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЫГЫ - Васіль Голуб