Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сабачае шчасце

Хвост сабачы дрыжэў ад чакання
вялікага шчасця,
адбіваў на падлозе
сваёй нецярплівасці цень.

І глядзелі-глядзелі угору сабачыя вочы…
І, здавалася, зараз падскочыць,
Заіграе, залае
ў вясёлым шаленстве
сабачая радасць…


Верш Сабачае шчасце - Валянціна Баранава