Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Менскi малюнак

…а машын брудна-шэрыя шэрагі,
павуціннем заблыталі горад.
Пашарэла ад жаху паветра
і прыдбала мазутавы водар…

А на ходніках снег закарэлы,
быццам дым выхлапны засмуродзіў.
мінакі снег нагамі скародзяць…
з тугою змарнелай…
і пляскоча слата пачарнелая…


Верш Менскi малюнак - Валянціна Баранава