Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А Зямля ляціць сабе, плыве ў Сусвеце

А Зямля ляціць сабе, плыве ў Сусвеце:
– Пра што гэта там шабуршаць тыя Каці і Пеці
на свеце?
А Зямля плыве і плыве па Арбіце:
– Пра што яшчэ там спрачаюцца тыя Косці і Віці
За вухам?..
У вушах пацяруха…
Старэю… лянота мне…

А Сонца глядзіць на гэта ўсё і ўсміхаецца:
– З чаго гэта там Зямля мая так распаляецца?
А Млечны Шлях сваім вокам мядзведжым жмурыцца:
– Ну, чаму маё Сонейка стала хмурыцца?..

І панеслася, паплыло пытаннем у Цэнтр Светабудовы:
– Што за праблемы на перыферыі,
і чаму яны там мітусяцца так бесталкова?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А Зямля ляціць сабе, плыве ў Сусвеце - Валянціна Баранава