Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я бачыў сум ваш і жалобу

Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода не было.
Вачэй былі магутней чары
І хараство святлей на твары.
Тугу прымаю, як аздобу,
Мадонны ўбраўшую чало.
Я бачыў сум ваш і жалобу,
Ды сэрцу шкода не было.


Верш Я бачыў сум ваш і жалобу - Уладзімір Жылка