Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твае недамоўкі, мае недаверы

Твае недамоўкі, мае недаверы
Расплавіць спагадна ратунак вачэй,
I выплача рэўнасць няспаных начэй
Твае надамоўкі, мае недаверы.

Рассеюцца здані, прывіды, хімеры,
I поўні пагляду стане лягчэй,
Калі недамоўкі, калі недаверы
Расплавіць спагадна ратунак вачэй.


Верш Твае недамоўкі, мае недаверы - Уладзімір Мархель