Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куры

На птушніку ў другой палове дня
Аднойчы так параскудахталіся куры,
Што нават віславухая Свіння
Спалохана штурхнула Кнура:
“Паслухай! – кажа. – Пэўна там пажар ці бура!
Бяжы, даведайся, каханы мой”.
Але тут Певень растлумачыў ёй:
“Знясенне Курыцай прыбытку адбылося!”
“А-а, – кажа віславухая, – а мне здалося,
Хто ведае што там! I знесла, пэўна, ўжо яна
Не меней чым Слана?”
“Яйцо!” – “I толькі?
Буланы сена цэлы воз
На ранку з поплава прывёз
I то аб гэтым не крычаў ніколькі!”

Нямала й дзеячоў такога ж ліку –
У справах вынікі з яйцо, а крыку…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Куры - Уладзімір Корбан