Верш Не трымай за горла
У пачуцьцяў моры ледьзьве не загінуў.
Надзеі ветразь вызваліў з бяды.
Ды закахаўся і сеў на мяліну.
Быць на мяліне, ды ў мае гады!
Ды пэўна, ўжо такі мой будзе лёс:
Чакаю, як хлапчук малы, спатканьня.
Сівыя скроні, не малы ўзрост,
А ўсё яшчэ сьпяваю пра каханьне.
Не трымай за горла, не трымай,
Адпусьці мяне, каханьне злое!
Хто б раней сказаў мне пра такое,
Я б таго паслаў у далёкі край.
Я да цябе цягнуўся як дзіця,
Не маючы, ўвогуле, надзенй,
Што будзе хоць які-небудзь працяг,
Без перашкод ды блытаных падзей.
Да вуснаў дакрануўшыся, зьнямеў.
Забыліся турботы ды няўзгоды.
І кожны атрымаў, чаго хацеў.
І быў шчаслівы з гэтае нагоды.
Не трымай за горла, не трымай,
Адпусьці мяне, каханьне злое!
Хто б раней сказаў мне пра такое,
Я б таго паслаў у далёкі край.
Апоўнач тэлефанаваў цябе,
Ды слоухаць давялося… тваю маці.
Даведаўся такога пра сабе,
Што і ў страшэнным сне не ўзгадаці:
Пачуў, што і без грошай, і стары,
Ды, да таго ж характар маю дрэнны.
Ні ў любыя не годны, ні ў сябры.
І дамагаюся цябе дарэмна.
Не трымай за горла, не трымай,
Адпусьці мяне, каханьне злое!
Хто б раней сказаў мне пра такое,
Я б таго паслаў у далёкі край.
Ужо позна, і няма нічыёй віны.
Сканчаецца апошняе спатканьне.
Зазвоняць разьвітальныя званы:
Няма ім справы да майго каханьня.
Чаму я не сустрэў цябе раней,
Вытрымліваючы ўсе зьдзекі лёсу,
Тады, калі шчэ веручы ў людзей,
Да іх цягнуўся з помыслам узьнёслым.
Не трымай за горла, не трымай,
Адпусьці мяне, каханьне злое!
Хто б раней сказаў мне пра такое,
Я б таго паслаў у далёкі край.
Маўчыш, а па шчацэ цячэ сьляза.
І я заплакаў, а лічыў, што дужы.
Ніхто ня можа зараз прадказаць,
Што нас чакае, ці шыпы, ці ружы.
Жадаю, каб табе, хутчэе, зноў
Сустрэліся і шчасьце, і каханьне.
А для мяне, накшталт чароўных сноў,
Успаміны пра кароткае спатканьне.
Не трымай за горла, не трымай,
Адпусьці мяне, каханьне злое!
Хто б раней сказаў мне пра такое,
Я б таго паслаў у далёкі край.