Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да сьвята перамогі

Ветэранам антыфашысцкага супраціву

У помніка застылі ветэраны.
Тыя, хто вярнуўся, не загінуў,
Тыя, хто па франтавой дарожцы
Дайшлі да нацысцкага Бярліну.

У самога ўжо сівыя скроні.
Продкаў у жывых не засталося.
і жыцьцё маё як на далоні.
Чаго толькі ў ім не давялося…

І усім што маю, аб чым мару
Абавязаны я тым салдатам,
Што у вайну, у вогненным кашмары
Уратавалі нас ад супастату.

Сёньня хтосьці хоча перагледзіць
ВыніКі сусьветнае вайны.
Толью трэба дурняў папярэдзіць
Ў тым, што памыляюцца яны.

Дзесьці галаву ўздымаюць нацы.
Ці ж не правучылі іх спаўна?
Тут ужо не скажаш: “памыляюцца” –
Гэта ж гора, потым зноў вайна…

Сьвята! Сабраліся ветэраны
Ля агню на плошчы Перамогі.
Часам дык баляць старыя раны,
Не заўжды трымаюць цела ногі.

Ўжо не утрымаюць зброі рукі
А нацысты зноў дзе на плыву…
Не турбуйцеся – час прыйдзе, ўнукі
Адарвуць фашыстам галаву.

Уладзімір Гуткоўскі (Нью-Йорк)


Верш Да сьвята перамогі - Уладзімір Гуткоўскі