Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Позняе каханне

Позняе каханне

Каханне між намі? для сэрца забава!
Лісты перапіскі, адносін гульня?
Ці то памяняе, ці нешта прыбавіць.
З табою за крок да апошняга дня.

Зацепліцца сэрца, дзень новы сагрэе.
У лісце пацалунак, і бодры настрой.
І думак нязбыуных клубок хутка спее,
Ды месца гукае пад ліпай старой.

А дні восень кружыць і хутка гартае,
Тут чуеш хлапчынай..а у пашпарт! няужо?
Паскардзіцца сталасць, што моц ужо не тая,
Усе чадна марнее, не выправіць ужо.

Ці тое усе лішне? Ці мо так хай будзе!
Кахання патрэбнасць ва узросце любым.
Прыцягваюць сэрцы, ды восень абудзіць,
-Ідзіце да храму там месца есць усім!

Жывіце не слотай, а светлым прадвеснем!
Ды прэч, не чапляйся, сыдзі сум з душы
Каханню есць месца, пакуль не панеслі,
Гатова яно усхліпы сэрца сушыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Позняе каханне - Уладзімір Гайдук