Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Загаманiлi ў лесе партызаны

Загаманiлi ў лесе партызаны
На астраўку малым сярод балот
Дзед ў кажусе карой падперазаным
Трымае тут ў жыццi апошнi фронт

Тут хлапчукi сваю праходзяць школу
Як лепей мiну ў рэйкi залажыць
I колькi пораху узяць, i колькi толу
А iм, мiж iншым, хочацца так жыць…

Тут мае ўсё падвойнае значэнне
I зашывае сам сабе мундзiр
Ў якiм ад немцаў выйшаў з атачэння
Да партызан чырвоны камандзiр

Тут сiнявой блiшчыць на сонцы зброя
Дым папiрос iдзе у вышыню
А немцы – вунь, глядзi, за той гарою
Яны пiльнуюць гэту цiшыню

Загаманiлi ў лесе партызаны
На астраўку малым сярод балот
Яны усiм у свеце паказалi
Якi за ўсiх мацнейшы будзе фронт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Загаманiлi ў лесе партызаны - Уладзімер Гардзейка