Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Неба снегам зямлю кранае

Неба снегам зямлю кранае
Дзе мiж iмi мяжа – не пайму
Ў якi бок мне iсцi – не знаю
Свае думкi адкрыць каму

Што на сэрцы ляжала снегам
Што было у жыццi маiм –
Распавёў бы зямлi i небу
Ды баюсь – не цiкава iм

Ну дык што ж – шкадаваць не буду
Я забуду пра ўсё, калi
Такiм белым i чыстым цудам
Снег ад неба ляцiць да зямлi

Аб’яднаў снег зямлю i неба
Ды не здолеў з’яднаць людзей
Ад жыцця нам ўсё болей трэба
Ды не бачым, што снег iдзе

Толькi часам, узгадаўшы нешта
Адышоўшы ад мiтуснi
Пад завеi i песнi снежня
Мы дзiцячыя казкi снiм

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неба снегам зямлю кранае - Уладзімер Гардзейка