Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы на гады жыццё не лiчым

Мы на гады жыццё не лiчым
Яны – як колы на вадзе
I толькi зморшкi на аблiччы
Ты не схаваеш ўжо нiдзе

Гады, гады, ў чым ваша дзея
Той самы я, як быў раней
I ўсё на лепшае надзея
За сэрца раптам закране

Хоць мы змянiлiсь толькi звонку
Ў душы – адзiн i той узрост
Ды толькi ў родную старонку
Мацней вясною клiча дрозд

Ды толькi ў мацi больш журботы
Ды толькi хата ўсё нiжэй
Ды чырваней бусловы боты
Што атрымаў ён без грашэй

Мы на гады жыццё не лiчым
Каму цiкавы наш узрост
Ды чым далей – мацней ўсё клiча
Дадому нас вясновы дрозд


Верш Мы на гады жыццё не лiчым - Уладзімер Гардзейка