Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывай, бывай, каханая старонка

Бывай, бывай, каханая старонка
Я ў вышыню ўзлятаю жаўруком
Адтуль пяю табе я звонка-звонка
Каб добрым быў настрой у землякоў

Каб ўсё вялося ў хаце i ў каморы
Каб Бог часцей вясёлку пасылаў
Каб болей шчасця, i паменей гора
Ў сваiм жыццi з вас кожны сустракаў

Усмешка каб у вас была на тварах
Каб ўсё жыццё было, як летнi дождж
Як ён iдзе – нiбыта i без хмары
I промнi сонца неба рэжуць уздоўж

Каб вы зямлю сваю любiлi болей
Адна яна – шкадуйце вы яе
I каб нiколi – чуеце – нiколi
Не забывалi каранi свае

Браткi мае, браточкi-беларусы
Чаму ж усiх так моцна я люблю
Што жаўруком у небе не баюся
Вам праспяваць мелодыю сваю

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бывай, бывай, каханая старонка - Уладзімер Гардзейка