Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УСМЕШКА

Хацела ўсміхнуцца…
Усмешку не знайшла
Сярод пустэчы вулічнай.
І толькі мішура
Гарэзлівага лісця
Смяялася ў твар,
Усмешкамі лажыляся
На шэры тратуар.
Шаптала нешта цешучы,
А што? – не разабраць…
Напэўна шмат цікавага
Спяшалася сказаць.


Верш УСМЕШКА - Таццяна Каленік