Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 32 У. Шэкспіра

Калі ты мой сыход перажывеш
І часам адгародзішся ад тлення,
А некалі, пачуўшы модны верш,
Успомніш мае сціплыя тварэнні,

Ты іх на вагах сэрца параўнай,
Але не зневажай мае прызнанні!
Хай важаць яны меней – захавай –
Не вершы, дык пасведчанні кахання!

Суцеш мяне хвалою – гавары:
“Калі б дагэтуль быў са мною мілы,
Ён больш за ўсіх шэдэўраў бы стварыў!..
Але пазбавіў лёс жыццёвай сілы…

Хаця ў сучасных творцаў гучнасць слоў,
Але ў іх – стыль, а ў любага – любоў…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераклад санета 32 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава