Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матуля сыну абвяшчае

Матуля сыну абвяшчае:

– Будзь добрым хлопчыкам, сынок!
На піяніна ўрок сыграеш –
Я дам табе на піражок.”

А ён смяецца:

– Не! Мне бацька
Паабяцаў ажно на два –
За цішыню, што будзе ў хаце,
Калі не стану я іграць.

18.03.2011


Верш Матуля сыну абвяшчае - Таццяна Дзям'янава