Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа ізноў шукае словы

Душа ізноў шукае словы,
Каб на ўспамін зарыфмаваць
Непараўнальны пах ліпОвы –
Зямлі і неба благадаць.

Глынеш раз-пораз дзеля спробы –
“Ну й смаката! Бы той бальзам!”
Усім навокал даспадобы:
Людзям, і пчолам, і чмялям.

Такі салодкі і духмяны
І так букет трымае свой,
Што п’еш паветра апантана –
Бы крэпкі ліпеньскай напой!

Калі ж сыходзіць летні вечар
І водар чуецца мацней,
На ліпе ўспыхваюць, бы свечы,
Мільёны кветачак-агней.

А пах ад іх такі багаты,
Што не заблудзіць і сляпы
І адгукнецца: “Што за свята –
Квіценне буйнае ліпЫ!”

2.07.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Душа ізноў шукае словы - Таццяна Дзям'янава