Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераднавагодняе

Пастукаўся ў шыбу верабейка.
От шчабятун, не даў дагледзець сон.
Прыадкрываю склееныя вейкі:
Сядзіць – мой шэра-рыжы паштальён.

Праз фортку крошак хлебных сыпанула:
“Частуйся, дружа, будзеш прылятаць!”
Да сэрца спадзяванне прыільнула:
А можа? Як жа цемры прычакаць?

У акно пастукаў вечар навагодні.
І чую: хтось ступае на парог!
– Вам тэлеграма! Ну й мароз сягонні…
“Віншую. Шчасця. Прыляцець не змог!.. “

* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пераднавагодняе - Таццяна Цвірка
 »