Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Ах, Восень

Ах, восень, зноў пра густы дбаеш,
Тваіх адценняў модных не злічыць!
Штогод сваёй руплівасцю здзіўляеш,
Сваім жаданнем радасць падарыць.
Натомішся, завітвай на гарбату,
Я пернікаў салодкіх напяку.
Пагутарым. Асвенцім маю хату,
Бо… колькі таго шчасця на вяку


Верш ***Ах, Восень - Таццяна Цвірка