Верш Зорка Палын
Шэрыя кроплі з шэрых аблокаў,
Як попел анёлаў прыцерушыў зямлю,
Вораг народу – дурасць чалавека
Знішчае багацце ў вольным краю.
Брудныя думкі прагрэс надзялілі
Страшнаю сілай пачатку канца,
“Зорка Палын” – у карысць чалавека,
Стала прычынай змянення напрамку жыцця.
Дзе дыханне ветру, што прыносіць надзею,
Каб забыць цяжкі шлях і вярнуцца дадому,
Дзе новы свет без ідэй разбуральных прыроду,
Без мары аб уладзе і зноў чысты дзень?
Брудныя думкі прагрэс надзялілі
Страшнаю сілай пачатку канца,
Усё новыя “Зоркі” ззяюць над намі –
Няма больш рашэнняў памылак жыцця.
Як у неба глядзець, як сэрца грэць прыгажосцю?
Бясконцыя прасторы не цешаць погляд і слых
Пачуцці не збіраюцца ў душы і ад болю
Не чутна болей голасу адзінай маці “зямлі”.
Трэба думаць, а потым каваць зброю для войн,
Трэба шлях свой праходзіць бяскрыўдна да рая,
Але што ж зробіш з будучыняй і з сабой,
Гэта проста натура такая людская.
Вынік адзін – на закінутай планеце
Не будзе чалавека і дурасць знікне навекі,
Зоркі зноў стануць шлях асвятляць,
Каб у дарогу пайшлі хутка, толькі мірна – сумесна з прыродай.
29 студзеня 2009