Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень Перамогі. Пераклад

Перамога, як была далёка ты,
Як развеяная з попелам Хатынь.
З гэтым болем крочыў кожны па зямлі,
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах
Перамога! Перамога!
Перамога!

Дні і ночы мы гублялі маладых,
Толькі потым білі ворага пад дых.
Дні і ночы партызаны бой вялі
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах
Перамога! Перамога!
Перамога!

Прывітанне, мама, мы дайшлі не ўсе.
Басанож хачу прабегчы па расе.
Паў-Еўропы прапаўзлі мы, паў-Зямлі
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах
Перамога! Перамога!
Перамога!
18.11.2012

Аўтар арыгінальнага тэксту Уладзімір Харытонаў (1975)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень Перамогі. Пераклад - Сяргей Махнач