Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕПАТРЭБНЫ МАНАЛОГ

Пагавары, Бог, з чалавекам
I шлях у цемры асвяці.
Спакуса пераважна з грэхам
I веры ў гэтым не знайсці.

У малітве маналог кароткі-
Ланцуг жаданняў, а падзяк – няма.
Ляціць да хмар прызыў сyмотны
I не даносіць да зямлі цяпла.

А можа трэба пачаць знова,
З малітвы простай “Ойча наш”?
У дыялогу з Божым словам,
З падзякай Пану ад усіх нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НЕПАТРЭБНЫ МАНАЛОГ - Сяргей Брандт