Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля!

Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля!
Спi, мая матуля,
Дзень кароткi вельмi.
Ноч ужо пачула
Гукi калыбельнай.

Спi, мая прыгожая,
Цяжкi твае косы.
Зоркi над пакосамi,
Як бурштыны росы.

Спi, мая лагодная,
Знiчка дагарае.
А зямелька родная
З лесам калыхае.

Спi, мая матуля,
Адпачнiце ножкi.
Поўнач прамiнула
I прыснула трошкi.

Сяргей Брандт, 08.05.2013


Верш Люлі, люлі, люлі! Спі, мая матуля! - Сяргей Брандт