Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КРОЎ БЕЛАЙ РУСI

Зязюля ў лесе халодным кувала,
Матуля ля кроснаў дзiцяцi спявала:
“Спi, маё сонейка, не ведай нiколi,
Як вецер зрывае сцяжынкi ў полi.

Як дожджык сталёвы з ранiцы плача,
А пот па спiне цячэ струйкай гарачай.
I холад лён любiць i змрочныя ценi,
Прад iм, як прад Богам, стаiш нa каленях.

Ён жа расце там, дзе многа каменняў,
Хавае ў зямлю сваё сэрца-карэннi.
I ходзяць за iм ад цямна да зарнiцы
Па цёмнаму – кветкi крынiчнай вадзiцы.

А потым з даждамi на ветры збiраеш.
А ноччу прадзеш i рушнiк шэры маеш.
З гадамі лянок стане мяккiм i белым,
Як наша жыццё беларускае ў цэлым.

I колькi раз лён па вясне паднiмаўся,
Ён нашай крывёй назаўжды заставаўся.”
Зязюля ў лесе маркотна кувала,
Матуля ля кроснаў дзiцяцi спявала…

Сяргей Брандт, 30.01.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КРОЎ БЕЛАЙ РУСI - Сяргей Брандт