Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Проста я цябе чакала

…Проста я цябе чакала.
Хай няўмела і няўдала.

Сто дарог-расчараванняў.
Сто грахоў без пакаяння.

І капрызнай музы дотык.
І густое сіта плётак.

І абломкі, і развалы…
Як жа доўга я чакала…


Верш Проста я цябе чакала - Святлана Локтыш