Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спрэчка колераў (Казка)

Колеры аднойчы заспрачаліся. Кожны з іх хацеў быць галоўным. Больш за ўсіх кроычаў Чырвоны колер:
– Я самы яркі, таму ісамы галоўны!
– Не менш яркі і я! – гучна падаваў голас Зялёны, – і мяне летам найбольш у прыродзе!
– А затое колькі мяне ў морах і акіянах незалежна ад пары года, – гаварыў Сіні.
– А мяне – у нябёсах, – адказваў яму Блакітны, – я ўзвышаюся над вамі ўсімі!
Жоўты, Фіялетавы і Аранжавы таксама, як маглі, адстойвалі сваю адметнасць і непаўторнасць.
Пачула гэту спрэчку іх маці, сабрала ўсе колеры разам і сказала:
– Не спрачайцеся, мае дзеткі. Вы ўсе кожны па-свойму важныя, кожны па-свойму патрэбныя. Без кожнага з вас радасць жыцця была б не поўнай. Мы ўсе адна сям’я і ўсіх вас я вельмі люблю.
– Вы, напэўна, здагадаліся, што маці ўсіх колераў – Вясёлка.
З таго часу ўсе колеры жывуць дружна, як і належыць кожнай сям’і, і прыгожа граюць адным ансамблем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спрэчка колераў (Казка) - Станіслаў Валодзька