Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Млын

МЛЫН

Мукою сыплецца Шлях Млечны…
І я прыпомніў, як малым
Прыехаў з бацькам у Замэчак
Дзе ўбачыў, быццам замак, млын.

А побач стаў бязмежным здаўся, –
Стыхія ўразіла вады.
Пасля так, пэўна, не здзіўляўся,
Як мора ўбачыў праз гады.

Стары млынар насустрач выйшаў,
Сівы, як лунь, нас прывітаў.
Застаўку ён падняў увішна,
І вадапад
Са става
Стаў
На кола падаць.
І наўкола
Шум-гул разнёсся…
І рукам
Дагэтуль помніцца
Як долу
Ціхутка
Падала
Мука…

…Вада імгненняў круціць кола, –
Няспынна меле часу млын,
І думкі сыплюцца мукою,
З якой мне хлебам – успамін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Млын - Станіслаў Валодзька