Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бастыён

Бастыён Бастыліі бастуе!!!
Спроба справядлівасці, спрабуе:
Дапяць да пятніцы, здаволіць вольніцу,

Бяздольніцу, бяспраўніцу, бязмэтніцу.
Братэрскі Звяз вяжа вязняў,
Усход балюе баль блазнаў,

Руйнуюць руны, танчаць танцы,
Бы чэрці чэрцяць чорныя шанцы.
Востры астрог – Няўмольны Бог.


Верш Бастыён - Sіarzukus