Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У мураша – касмічная душа

У мураша – касмічная душа,
Ён заўважае – працаўнік бывалы,
Каб на пагорак выехаць, спярша
Натужна завываюць самазвалы.

Аддыхваюцца доўга апасля,
Прастуючы абуджаным прасторам,
I гулка ходзіць ходырам зямля
Пад коламі.

He ў прыклад некаторым
Прывык рабіць ён справу найцішэй:
Лёс падарыў падобную раскошу –
Разоў у сотню за сябе цяжэй
Штодня патрэбную валочыць ношу.

I злыдзень яго дом знішчаў агнём,
I ненасытныя дзікі лычамі.
Забыўшы на ўсе крыўды, дзень за днём
Ён сноўдае з мазольнымі плячамі.

Пражыць не спадзяецца задарма,
I калі цьмяна шыгалле шамрэе
Ці загалосіць доўгая зіма, –
Сябе самога даўняй стомай грэе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У мураша – касмічная душа - Сцяпан Гаўрусёў