Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рыцар збройны на кані

Рыцар збройны на кані
Скача
Блізка сем стагоддзяў,
Каб нашчадак
След знаходзіў
Да крывіцкай чысціні.

Рыцар збройны на кані
Скача
Са святым пагасам –
З бел-чырвона-белым сцягам.
Беларусь,
Душу ўхіні!

Не расцісне далані,
Покуль Край
Не ўбачыць волі,
Не апусціць меч
Ніколі
Рыцар збройны на кані!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рыцар збройны на кані - Рыгор Барадулін